25 сакавіка 2026 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

На пасяджэнні Вучонага савета, які адбыўся на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за першы квартал 2026 года. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Дарагуш, С.Я.Купрыянаў, І.А.Ганчарова, З.В.Антановіч, К.П.Дзярновіч, В.А.Барбарчук, У.Д.Русецкая, М.М.Ялінская, М.А.Касяк.

Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.

Актыўны ўдзел у рабоце Вучонага савета прынялі намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, намеснік дырэктара Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплёўка. Былі выказаны карысныя парады і заўвагі па падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў праектах.

 

1. Пасяджэнне Вучонага савета адкрывае дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў
2. Падчас работы Вучонага савета
3.Падчас работы Вучонага савета
4. Са справаздачай выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова
5. Са справаздачай выступае навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчук