У БелНДІДАС 24 сакавіка 2026 г. адбыўся навучальны вебінар па тэме «Стварэнне і вядзенне архіва арганізацыі. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў»
У вебінары ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (усяго 18 чалавек). У іх ліку – работнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі і паліўнай прамысловасці, Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
У якасці лектараў на вебінары выступілі дырэктар БелНДІДАС кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская, загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч і навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.У.Лютарэвіч, якія асвятлілі наступныя пытанні:
– Заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, дзяржаўны кантроль за яго выкананнем, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць;
– Парадак стварэння архіва і арганізацыя яго працы;
– Віды, задачы і функцыі архіваў; парадак распрацоўкі Палажэння аб архіве, службовых інструкцый, іншых лакальных прававых актаў;
– Экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіве арганізацыі. Пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання;
– Праект новага Пераліку тыпавых дакументаў: плануемыя змены. Асаблівасці прымянення пералікаў дакументаў у розных арганізацыях;
– Вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў. Асаблівасці вылічэння тэрмінаў захоўвання дакументаў, якія падлягаюць праверцы падатковымі органамі;
– Падрыхтоўка і перадача спраў на захоўванне ў архіў арганізацыі. Складанне зводных вопісаў спраў у архіве арганізацыі;
– Знішчэнне дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання. Складанне акта на знішчэнне;
– Перадача ў архіў арганізацыі электронных спраў. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў». Асаблівасці складання зводных вопісаў электронных спраў;
– Асаблівасці знішчэння дакументаў у электронным выглядзе, уключаючы электронныя дакументы.
У канцы вебінара лектары адказалі на пытанні слухачоў.
Удзельнікі вебінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.
Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.
![]() |
| 1. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступае дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская падчас вебінара |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў падчас вебінара |
![]() |
| 4. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства К.П.Дзярновіч падчас вебінара |
![]() |
| 5. Навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.У.Лютарэвіч падчас вебінара |




