Удзел супрацоўнiка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве, прымеркаваным да Года беларускай жанчыны
20 сакавіка 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь І.У.Дарагуш прыняла ўдзел у адкрыцці тэматычнага стэнда «Беларуские женщины – герои Великой Отечественной войны» ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.
У сваім выступленні перад навучэнцамі І.У.Дарагуш расказала пра ролю жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне, пра яе неверагодную стойкасць, самаахвярнасць і мужнасць, праяўленую ў суровыя гады пры абароне Айчыны.
У рамках мерапрыемства І.У.Дарагуш перадала дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Женщины в партизанском движении Беларуси» з серыі выдавецкага праекта «Партызанский архив».
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы №206 імя А.М.Кіжаватава |
![]() |
| 2. Цырымонія адкрыцця тэматычнага стэнда |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш, дырэктар школы А.А.Клімковіч, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Я.Б.Коршыкава на цырымоніі адкрыцця тэматычнага стэнда |
![]() |
| 4. І.У.Дарагуш уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Женщины в партизанском движении Беларуси» |
![]() |
| 5. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства |




