Семінар для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Лідскага райвыканкама

23.03.2026 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» С.Г.Свірко на базе Лідскага райвыканкама правяла семінар для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання архіва. Семінар быў прысвечаны пытанням стварэння электронных дакументаў і фарміравання электронных спраў, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў пастаяннага захоўвання з мінулымі тэрмінамі часовага захоўвання ў занальны дзяржархіў у г.Лідзе. Пасля заканчэння семінара дырэктарам С.Г.Свірко і загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Г.Ю.Лаўрукевіч былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.

На фота: Кіраўнікі структурных падраздзяленняў Лідскага райвыканкама і дырэктар архіва падчас правядзення семінара.