Візіт дэлегацыі Мінскай асацыяцыі ваенных аташэ ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
Па ініцыятыве Дэпартамента ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у рамках работы з прадстаўнікамі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванымі ў Рэспублікі Беларусь, адбыўся візіт дэлегацыі Мінскай асацыяцыі ваенных аташэ ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
З прывітальным словам да прадстаўнікоў дэлегацыі звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён коратка распавёў аб асноўных напрамках работы і задачах архіва.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў перад гасцямі з дакладам «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», у якім на падставе архіўных дакументаў распавёў аб праводзімай нацыстамі палітыцы знішчэння мірнага насельніцтва Беларусі.
Для дэлегацыі ваенных аташэ быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у г.Дзяржынску.
Таксама для гасцей была прадстаўлена банэрная выстава «Рэспубліка-партызанка». У заключэнне візіту ваенным аташэ былі паказаны дакументы па гісторыі генацыду і партызанскага руху ў Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі матэрыялы аб удзеле ва ўсенароднай барацьбе прадстаўнікоў Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Кітая, Расіі, Туркменістана, Турцыі. Прадстаўнікі гэтых дзяржаў змаглі азнаёміцца з сапраўднымі матэрыяламі аб баявой дзейнасці сваіх землякоў.
У якасці памятнага падарунка дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручыў прадстаўніку дэлегацыі зборнікі дакументаў, падрыхтаваныя НАРБ.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова А.К.Дземянюка |
![]() |
| 2. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
| 3. Дэлегацыя ваенных аташэ ў НАРБ |
![]() |
| 4. Прагляд фільма «Крэпасць-герой» |
![]() |
| 5. Агульнае фота ўдзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
| 6. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Рэспубліка-партызанка» |
![]() |
| 7. Знаёмства з архіўнымі дакументамі ў сховішчы НАРБ |
![]() |
| 8. Знаёмства з архіўнымі дакументамі ў сховішчы НАРБ |
![]() |
| 9. Знаёмства з архіўнымі дакументамі ў сховішчы НАРБ |
![]() |
| 10. Знаёмства з архіўнымі дакументамі ў сховішчы НАРБ |
![]() |
| 11. Абмен памятнымі падарункамі |










