У рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся ўрок-рэквіем, прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі
19 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» праведзены ўрок-рэквіем «Па кім звоніць звон», прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.
Падчас урока для вучняў дэманстраваліся відэаролікі «Хатынскія бярозы» і «Вогненныя вёскі», створаныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Супрацоўнікі архіва Таццяна Аўласава і Аліна Юргель расказалі прысутным пра «сясцёр» Хатыні – в.Шунеўка Докшыцкага раёна і в.Шарагі Глыбоцкага раёна, спаленых нямецкімі акупантамі разам з мірнымі жыхарамі.
Пасля ўрока вучні азнаёміліся з дакументамі, прадстаўленымі на выставе «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», якая дзейнічае ў архіве, падрыхтаванай у рамках мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны.
На фота: Падчас правядзення ўрока
![]() |
