Міністр юстыцыі ў рамках рабочага візіту ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў правёў нараду з удзельнікамі будаўніцтва
23 лютага 2026 г. Міністр юстыцыі Яўген Каваленка ў рамках рабочага візіту ў г.Дзяржынск правёў нараду з кіраўнікамі інжынернай, праектнай і падраднай арганізацый аб ходзе рэалізацыі работ па аб’екце «Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі ўнутраных інжынерных сістэм і аздаблення папавярхова ў будынку ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў». д.1 у г.Дзяржынску».
Рабочы візіт адбыўся з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Алега Ката і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Алега Воінава. Прадстаўнікі ведамства асабіста азнаёміліся з ходам мадэрнізацыі.
Міністр заслухаў даклады дырэктара архіва Андрэя Ганчара аб стане і графіку правядзення работ, а таксама кіраўнікоў ПСУП «АСКА-БУД», ААТ «Інстытут «Мінскграмадзянпраект» і ДРУП «Дзяржбудінжынірынг» па праблемных пытаннях і перспектывах завяршэння капітальнага рамонту.
Па выніках наведвання кіраўніцтву архіва і ўдзельнікам будаўніцтва дадзены ўказанні па безумоўным асваенні грашовых сродкаў, аператыўным вырашэнні праектных пытанняў, забеспячэнні тэмпаў будаўнічых работ і іх якасным завяршэнні ва ўстаноўленыя тэрміны.
На фота: Падчас працоўнага візіту
![]() |
![]() |
![]() |


