Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага 2026 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прымеркаваным да 37-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяла ў скверы памяці воінаў-афганцаў, аддаўшы даніну памяці загінулым падчас ваенных дзеянняў.
Лёс цэлага пакалення воінаў-інтэрнацыяналістаў адбіўся ў біяграфіі супрацоўніка дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Святаслава Міхайлавіча Генюша – удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане. Ён падзяліўся з калегамі ўспамінамі аб страшных падзеях тых гадоў і падзякаваў усім за захаванне памяці аб гераізме і мужнасці нашых землякоў, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
![]() |
