Аб серыі мерапрыемстваў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) быў праведзены комплекс мерапрыемстваў.
13 лютага 2026 г. адбылася ўрачыстая сустрэча калектыву НАРБ з удзельнікам вайны ў Афганістане, старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў-пагранічнікаў С.У.Паповым.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён расказаў пра важнасць захавання гістарычнай памяці аб тых падзеях, а таксама адзначыў вялікі клопат і падтрымку беларускай дзяржавы, якая аказваецца ўдзельнікам вайны ў Афганістане.
С.В.Папоў падзяліўся сваімі ўспамінамі пра тыя падзеі і адказаў на пытанні архівістаў.
15 лютага 2026 г. галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах, якія праводзіліся на Востраве Мужнасці і Смутку і былі прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
| 2. Выступленне С.У.Папова |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ падчас мерапрыемства |
![]() |
| 4. Урачысты мітынг на Востраве Мужнасці і Смутку |
![]() |
| 5. Галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў – удзельнік мітынгу на Востраве Мужнасці і Смутку |




