Акцыя «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Баранавічы»
28 студзеня 2026 г. заг. аддзелам забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» С.І.Лаўрэнцьева для вучняў 7 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Баранавічы» правяла тэматычны ўрок «Баранавічы – горад у маім сэрцы». Вучням расказалі пра гісторыю горада, пазнаёмілі з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі. Тксама вучні азнаемілісь з банэрнай выставай «Горад Баранавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У завяршэнні ўрока была праведзена віктарына аб гісторыі горада.
На фота: У час правядзення тэматычнага ўрока
![]() |
![]() |

