Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з прадстаўнікамі інспекцыі па падатках і зборах па Ленінскім раёне г.Гродна

27 студзеня 2026 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з прадстаўнікамі інспекцыі па падатках і зборах па Ленінскім раёне г.Гродна Шах Ірынай Віктараўнай, галоўным падатковым інспектарам і начальнікам аддзела падаткаабкладання Макарэвіч Ліліяй Аляксееўнай. Шах І.В. расказала аб дэклараванні даходаў і маёмасці, а таксама аб адказнасці за парушэнне парадку дэкларавання даходаў і маёмасці. Макарэвіч Л.А. падзялілася інфармацыяй аб падаткаабкладанні даходаў і маёмасці. Супрацоўнікі архіва атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць у рамках дадзенай тэмы.

На фота: Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сустрэчы.