Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы ў рамках праекта «Юны архівіст»
18 снежня 2025 г. у чытальнай зале архіва прайшоў урок для вучняў 10 «А» класа, прысвечаны распрацоўцы архіўнага вопісу спраў. Гэта мерапрыемства было накіравана на знаёмства школьнікаў з асновамі архіўнай справы, а таксама з важнасцю правільнага ўліку і захоўвання дакументаў.
У ходзе занятка навучэнцы азнаёміліся з рознымі вопісамі спраў: пастаяннага тэрміну захоўвання і па асабістаму складу. Спецыялісты архіва распавялі аб прынцыпах фарміравання архіўных вопісаў, іх структуры і значэнні для захавання гістарычнай памяці.
Такое мерапрыемства не толькі пашырае веды дзяцей аб прафесіі архівіста, але і развівае навыкі працы з дакументамі, крытычнага мыслення і ўважлівасці да дэталяў. Мы ўпэўнены, што гэты ўрок быў цікавым і карысным для школьнікаў.
![]() |
| 1. Вучні падчас урока |
![]() |
| 2. Дзеці за праглядам вопісаў спраў |

