«Музыка, што вышэй за словы» – да 135-годдзя з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава, кампазітара, педагога, народнага артыста БССР
![]() |
21 снежня 2025 г. спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава, кампазітара, педагога, народнага артыста БССР.
М.І.Аладаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
На YouTube-канале БДАКФФД да 135-годдзя з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава, кампазітара, педагога, народнага артыста БССР размешчаны промаролік да выставы «Музыка, што вышэй за словы».
Зараз у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 40 адзінак уліку фотадакументаў з 1928 па 1971 гг., 6 адзінак уліку кінадакументаў з 1960 па 1966 гг., 14 адзінак уліку фонадакументаў з 1960 па 1980 гг., звязаных з жыццём і творчасцю М.І.Аладава.
Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Мастацтва Беларусі» і кінафільм «Рэпартаж аднаго дня» 1961 г.), захавалі М.І.Аладава падчас напісання новых музычных твораў, працы са студэнтамі кансерваторыі, навучэнцамі музычных школ, самадзейнымі кампазітарамі, сустрэч з калегамі па творчым цэху, святкаванні юбілею.
У фанатэцы архіва прадстаўлены ўспаміны М.І.Аладава аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікума ў кастрычніку 1924 г., аб яго першых выкладчыках і студэнтах, а таксама выступленне кампазітара аб сваёй музычнай творчасці. Фонаперадача «Служение музыке» (1980 г.) была падрыхтавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара М.І.Аладава і прысвечана яго памяці.
М.І.Аладаў з’яўляўся адным з заснавальнікаў сімфанічнага, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага, кантатнага, харавога жанраў беларускай музыкі.
Памёр М.І.Аладаў 4 снежня 1972 г., пахаваны на Усходніх могілках г.Мінска.
Яго імя носіць ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска», таксама ў гонар мужа і жонкі Аладавых названа вуліца ў Мінску.
![]() |
| 1. 0-037768 Вучні класа кампазіцыі выкладчыка Я.В.Прохарава Мінскага музычнага тэхнікума (у першым радзе трэці справа), сярод якіх Н.І.Аладаў (у першым радзе другі справа) 1928 г., г.Мінск, Фотатэка Мінскага музычнага вучылішча ім. М.І. Глінкі |
![]() |
| 2. 0-100177 Выкладчык Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У. Луначарскага кампазітар Н.І.Аладаў (у 1-м шэрагу ў цэнтры) са сваімі вучнямі, сярод якіх: І.І.Жыновіч (у 1-м шэрагу 1-й злева), У.А.Яфімаў, А.У.Багатыроў і іншыя /да 1940 г./, г.Менск, Коллекцион |
![]() |
| 3. 0-100199 Група педагогаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.У.Луначарскага: М.С.Мінянкова, Ю.Б.Ляцецкі, Н.І. Аладаў, Д.У.Камісарава 1948 г., г.Мінск, Калекцыянер Л.Мухарынская |
![]() |
| 4. 0-083987 Беларускі кампазітар М.І.Аладаў з самадзейнымі кампазітарамі 1955 г., г.Мінск, Калекцыянер І.Салавейчык |
![]() |
| 5. 0-028467 Беларускія кампазітары Г.К.Пукст, Я.К.Цікоцкі, Г.Р.Шырма, Н.І.Аладаў, У.У.Алоўнікаў, П.П.Падкавыраў на Краснай плошчы падчас правядзення Дзён літаратуры і мастацтва БССР у г.Маскве 1957 |
![]() |
| 6. 0-038261 Беларускі кампазітар, народны артыст БССР, прафесар М.І.Аладаў сярод навучэнцаў Мінскага музычнага вучылішча імя М.І.Глінкі 11 красавіка 1957 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык |
![]() |
| 7. 0-035294 Народны артыст БССР, кампазітар Н.І.Аладаў і беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст Н.С.Гілевіч за работай Сакавік 1959 г., г.Мінск, Фотатэка БелАКС, А.Дзітлаў |
![]() |
| 8. 0-035293 Народны артыст БССР, кампазітар Н.І.Аладаў за працай 1960 г., г.Мінск, Фотатэка БелАКС, К.Якубовіч |
![]() |
| 9. 0-129392 Беларускі кампазітар і педагог, народны артыст БССР Н.І.Аладаў піша музыку на беразе а.Нарач Жнівень 1961г., Мінская вобл. |
![]() |
| 10. 0-118372 Беларускі кампазітар, народны артыст БССР Н.І.Аладаў віншуе народнага артыста СССР, мастацкага кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР Г.Р.Шырму з 70-годдзем з дня нараджэння і ўзнагароджваннем яго ордэнам Трудовага>. ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 11. 1-004693 Народны артыст БССР, кампазітар Н.І.Аладаў дае аўтограф школьніцы падчас правядзення кніжнага базару на Цэнтральнай плошчы г.Мінска 31 ліпеня 1962 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» |
![]() |
| 12. 0-062824 Кампазітар, народны артыст БССР, прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.У.Луначарскага М.І.Аладаў праводзіць заняткі са студэнтамі 3-га курса 20 снежня 1963 г., г.Мінск, Фотатэка БелАКС, Д.Прэс |
![]() |
| 13. 0-132725 Беларускі кампазітар, народны артыст БССР Н.І.Аладаў на адкрыцці Дома мастацтваў у г.Мінску 1966 г., г.Мінск, БДАКФФД |
![]() |
| 14. 0-056908 Удзельнік Дэкады рускага мастацтва ў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, народны артыст СССР Т.М.Хрэннікаў (2-і справа) гутарыць з беларускімі кампазітарамі, народным артыстам БССР Н.І.Аладавым, М.Э.Шнейдэрманам. студзеня 1965 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
![]() |
| 15. 0-166836 Беларускі кампазітар і педагог, народны артыст БССР Н.І.Аладаў 1970 г., г.Мінск, Калекцыянер В.Марцыёнка |















