Выставы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адчынiлiся на Беларускім юрыдычным форуме
4 і 5 снежня 2025 года Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» сумесна з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі, Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных і ТАА «ЮрСпектр» праводзiлi Беларускі юрыдычны форум «Права ў сучасным свеце».
У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) падрыхтаваў дакументальную выставу аб нарматворчай дзейнасці. Таксама на форуме была прадстаўлена банэрная выстава «Адновім Беларусь разам!».
На выставе НАРБ прадставіў архіўныя дакументы: Даручэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР аб падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў; прапановы і заключэнні па ўдасканаленні заканадаўства; дакументы аб падрыхтоўцы міністэрствамі праектаў заканадаўчых і нарматыўных актаў; заключэнне Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях нарматворчай дзейнасці; загад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб выданні Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, і іншыя.
З тэматычнай выставай з цiкавасцю азнаёмілiся ўдзельнікі форума.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў форуму з выставай аб нарматворчай дзейнасці |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў форуму з выставай аб нарматворчай дзейнасці |
![]() |
| 3. Дакументальныя выставы НАРБ на Беларускім юрыдычным форуме |
![]() |
| 4. Удзельнікі форуму знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 5. Удзельнікі форуму знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 6. Юныя ўдзельнікі форуму знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 7. Юныя ўдзельнікі форуму знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 8. Юныя ўдзельнікі форуму знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 9. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў форуму з выставай архіўных дакументаў |








