Аб удзеле работніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў семінары-нарадзе

З 27 па 28 жніўня 2025 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь праходзіў семінар-нарада з працоўнікамі кадравых службаў, службовымі асобамі, адказнымі за забеспячэнне ідэалагічнай работы, Міністэрства юстыцыі, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама «БелЮрЗабеспячэнне», установы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» (далей – семінар-нарада).
28 жніўня 2025 г. у семінары-нарадзе прыняў удзел работнік установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі».
Удзельнікам семінара-нарады былі прачытаны лекцыі па пытаннях удасканалення работы з кадрамі і ідэалагічнай работы ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях на аснове вынікаў навуковых даследаванняў, пытаннях нацыянальнай бяспекі, пытаннях тэхналогій папярэджання
і канструктыўнага вырашэння канфліктаў у арганізацыі і пытаннях апрацоўкі персанальных даных у сувязі з працоўнай (службовай) дзейнасцю.