Маладыя супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у VII справаздачна-выбарнай Канферэнцыі Навабеліцкай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

28 жніўня 2025 года прайшла VII справаздачна-выбарная Канферэнцыя Навабеліцкай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якая праходзіла ў ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь». У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Анастасія Арцем’ева, архівіст аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый і члены БРСМ.

На канферэнцыі абмяркоўваліся наступныя пытанні: аб дзейнасці Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» у 2021-2025 гг. і перспектывах развіцця ў 2026-2030 гг.; аб абранні Навабеліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ»; аб абранні Навабеліцкай раённай кантрольнай камісіі ГА «БРСМ»; аб абранні дэлегатаў на VIII справаздачна-выбарную Канферэнцыю Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ»; аб унясенні прапаноў па кандыдатах для ўключэння ў склад Гомельскага гарадскога камітэта і Гомельскай гарадской кантрольнай камісіі ГА «БРСМ»; аб прыняцці заявы (звароту) дэлегатаў Канферэнцыі і інш.

Усе пытанні вырашаліся шляхам галасавання. Варта адзначыць, што моладзь Навабеліцкага раёна г.Гомеля аднагалосна прымала рашэнні.

Канферэнцыя стала важнай платформай для абмеркавання актуальных пытанняў і планаў на будучыню, накіраваных на падтрымку моладзі і яе актыўны ўдзел у жыцці краіны.

 

1. Старшыня пярвічнай арганізацыі БРСМ установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Анастасія Арцем’ева з першым сакратаром Навабеліцкай РА ГА «БРСМ» Сталяровай У.І.
2. Удзельнікі канферэнцыі Кот Н.С. і Хадасевіч У.А.
3. Удзельнікі канферэнцыі на агульным фота.