Аб прадленні тэрміну закрыцця чытальнай залы ў сувязі з правядзеннем у будынку Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці будаўніча-мантажных работ у рамках капітальнага рамонту

Паважаныя карыстальнікі чытальнай залы!
У сувязі з прадленнем тэрміну правядзення ў будынку архіва будаўніча-мантажных работ у рамках капітальнага рамонту чытальная зала прыпыняе сваю працу да 12.09.2025.
Запланаваны тэрмін аднаўлення працы чытальнай залы – 15 верасня 2025 года. Інфармацыя аб аднаўленні работы чытальнай залы будзе размешчана дадаткова на афіцыйных сайтах архіва, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, сайце «Архівы Беларусі».
Таксама інфармацыю аб працы чытальнай залы можна атрымаць па тэлефоне 55 74 57.
Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.