22 чэрвеня – дзень, які нельга забыцца
20 чэрвеня 2025 года ў летнім аздараўленчым лагеры «Няўгамон», які дзейнічае пры Сярэдняй школе №10 імя У.М.Азіна г.Полацка, прайшлі ўрокі патрыятычнага выхавання на тэму «22 чэрвеня – дзень, які нельга забыцца». Гэтыя заняткі былі арганізаваны заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку, М.М.Дзічкевіч, з мэтай фарміравання ў выхаванцаў пачуцця гонару за сваю краіну, усведамлення значнасці гістарычных падзей і павагі да памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць.
У рамках урокаў хлопцы даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 22 чэрвеня 1941 года, калі на тэрыторыю Савецкага Саюза вераломна.уварваліся нямецка-фашысцкія захопнікі. Марына Міхайлаўна, выкарыстоўваючы архіўныя фатаграфіі і дакументальныя відэаматэрыялы, узнавіла атмасферу таго страшнага дня, расказала пра гераізм савецкіх салдат і мірных жыхароў, якія ўсталі на абарону сваёй Радзімы.
Адмысловая ўвага была нададзена вывучэнню гісторыі Полацка ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Дзеці даведаліся пра мужнасць і стойкасць палачан, пра іх уклад у перамогу над ворагам.
Завяршыліся ўрокі патрыятычнага выхавання хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.