Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу працоўнага калектыву напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
20 чэрвеня 2025 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся сход працоўнага калектыву. Перад супрацоўнікамі выступіў дырэктар архіва А.Б.Вянсковіч, які нагадаў пра тое, што гэты дзень – даніна павагі ўсім тым, хто загінуў, быў закатаваны ў фашысцкай няволі, памёр ад голаду і пазбаўленняў. Ён падкрэсліў, што памяць аб трагедыі народа, яго подзвігах і самаахвяраванні ў імя нашай будучыні будзе жыць вечна.
У завяршэнні сходу калектыву быў прадстаўлены кароткаметражны відэафільм «22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа».
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас сходу.