Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна ў рамках міжнароднага тыдня архіваў правялі дзень адчыненых дзвярэй

Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў горадзе Маладзечне ў рамках міжнароднага тыдня архіваў правялі дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў 1-га курса спецыяльнасцяў «Правазнаўства» і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» ДУА«Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза».

У пачатку сустрэчы для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія з наведваннем архівасховішча і паказана прэзентацыя аб гісторыі архіва. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», у якім былі прадстаўлены архіўныя кадры, хронікі ваенных і мірных гадоў. Фільм дазволіў навучэнцам глыбей усвядоміць гераізм і подзвіг народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, убачыць падзеі вачамі тых, хто перажыў тыя гады, сустрэў Вялікую Перамогу.

У рамках сустрэчы загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Кутас І.Г. правяла навучальны семінар па арганізацыі і вядзенні справаводства, фарміраванні спраў і афармленні дакументаў.

Мерапрыемства, арганізаванае Занальным дзяржаўным архівам у г.Маладзечна, стала яскравым прыкладам адукацыйнай працы, накіраванай на папулярызацыю архіўнай справы і гістарычнай памяці.

 

1. Паказ прэзентацыі аб гісторыі архіва
2. Наведванне архівасховішча
3. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
4. Навучальны семінар па арганізацыі і вядзенні справаводства