Аб правядзенні кіналекторыя для вучняў УА «Мазырскі дзяржаўны палітэхнічны каледж»
6 мая 2025 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на базе ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» было арганізавана правядзенне кіналекторыя, прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам архівіст Ю.М.Супаненка азнаёміла навучэнцаў з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.
![]() |
![]() |
1-2. Архівіст Ю.М.Супоненка выступае з анатацыяй да фільма. |
![]() |
![]() |
3-4. Падчас прагляду дакументальнага фільма. |