Напярэдадні Дня Перамогі кіраўніцтва занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прыняло ўдзел у віншаванні былых малалетніх вязняў канцлагераў
Напярэдадні Дня Перамогі кіраўніцтва занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прыняло ўдзел у віншаванні былых малалетніх вязняў канцлагераў. У рамках гэтай ініцыятывы былі наведаны пяць адрасоў, дзе пражываюць сведкі трагічных падзей той вайны.
Цёплыя словы падзякі за стойкасць, мужнасць і вялікую сілу духу прагучалі ў адрас тых, хто перанёс жорсткія выпрабаванні дзяцінства, перажыўшы палон і пазбаўлення. Падарункі, перададзеныя ў знак удзячнасці, сталі сімвалам павагі і памяці аб тым, што іх лёс і прыклад – важная частка гісторыі барацьбы за жыццё, свабоду і незалежнасць.
«Дзень Перамогі – не проста дата ў календары, а напамін пра гераізм і ахвяры, дзеля якіх быў захаваны мір. Няхай падзяка і павага да гэтых людзей не перастаюць біцца ў сэрцах пакаленняў», – адзначыла дырэктар занальнага дзяржархіва I. З. Пудакевіч.
Таксама прадстаўнікі мясцовай вайсковай часткі ўручылі юбілейныя медалі, падкрэсліўшы значнасць памяці аб тых, хто стойка перанёс выпрабаванні вайны і чые лёсы назаўсёды застануцца ў гісторыі краіны.
![]() |
1. Віншаванне Гарадзецкай Хрысціны Вацлаваўны |
![]() |
2. Віншаванне Рудак Алы Давыдаўны |
![]() |
3. Віншаванне Сарока Марыі Ігнатаўны |
![]() |
4. Віншаванне Салаўёвай Ірыны Пятроўны |