Рабочы візіт намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалая Міхайлавіча Старавойтава ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

На базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 15 мая 2025 года адбылася сустрэча намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалая Міхайлавіча Старавойтава з прадстаўнікамі рыэлтарскіх арганізацый.

У рамках мерапрыемства установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» была прадстаўлена дакументальная выстава найбольш цікавых дакументаў з фондаў архіва: асабістыя справы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, фільтрацыйна-праверачныя справы савецкіх грамадзян, сагнаных на прымусовыя работы ў Германію ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дакументы з калекцыі фондаў асабістага паходжання.

Госці таксама змаглі азнаёміцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», створанай на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій.

Прадстаўленыя дакументы выклікалі жывую цікавасць у прысутных.

У ходзе сустрэчы дырэктар архіва Святлана Леанідаўна Шараева пазнаёміла Мікалая Міхайлавіча з асноўнымі напрамкамі работы архіва, умовамі працы супрацоўнікаў, з архівасховішчамі, дзе госць змог азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі, адпаведнымі сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для захоўвання і выкарыстання дакументаў, наведаў лабараторыю па аблічбоўцы архіўных дакументаў.

У завяршэнні візіту Мікалай Міхайлавіч падзякаваў калектыў архіва за зладжаную працу і пажадаў далейшай плённай дзейнасці.

 

1. Выступленне намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалая Міхайлавіча Старавойтава перад прадстаўнікамі рыэлтарскіх арганізацый Магілёўскай вобласці.
2. Госці знаёмяцца з архіўнымі дакументамі выставы.
3. Вядучы архівіст Аляксандр Петухоў прадстаўляе банэрную выставу»зноў да мінулага поглядам наблізімся».
4. Госці падчас наведвання архівасховішча.
5. Дэманстрацыя працэсу сканавання дакументаў.