«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў ДУА «Гімназія №3 г.Магілёва»
21 красавіка 2025г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 5-га класа ДУА«Гімназія №3 г.Магілёва».
Дзеці наведалі архівасховішча, аснашчанае сучаснай супрацьпажарнай сістэмай, кліматычным абсталяваннем для падтрымання пэўных умоў захоўвання, прытокава-выцяжной устаноўкай з функцыямі асушэння, увільгатнення і ачысткі паветра, а таксама спецыяльнымі мабільнымі стэлажамі, якія абараняюць дакументы ад пылу і святла. У фае архіва ўдзельнікам экскурсіі была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая расказвае пра перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Магілёве і пасляваеннае аднаўленне абласнога цэнтра.
Школьнікі таксама пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе азнаёміліся з працэсам сканіравання дакументаў. Завяршылася мерапрыемства ў актавай зале праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). Дэманстрацыя банэрнай выставы і дакументальнага фільма з’яўляецца часткай маштабнай працы, якая праводзіцца архівістамі па ўшанаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
![]() |
1-2. Школьнікі знаёмяцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» |
![]() |
3. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі сектара аблічбоўкі архіўных дакументаў Алена Караткевіч дэманструе працэс працы сканара. |
![]() |
4. У чытальнай зале архіва. |
![]() |
5. Агульнае фота пасля завяршэння экскурсіі. |