Дзяржархівам Віцебскай вобласці ў рамках адзінага дня інфармавання «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» агучаны даклады аб гісторыі вызвалення г.Віцебска з паказам фільма, падрыхтаванага БДАКФФД

У красавіку 2025 года адзіны дзень інфармавання прысвечаны подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная тэма АДІ – «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці ўдзельнічаюць у мерапрыемстве з інфармацыяй аб вызваленні г.Віцебска ад нацысцкай акупацыі ў чэрвені 1944г. Падчас мерапрыемства паказваецца фільм-хроніка «Вызваленне Віцебска» і праводзіцца рэкламная кампанія па папулярызацыі YouTube-каналу БДАКФФД.

18 красавіка мерапрыемства праводзілася для ідэалагічнага актыву Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, а 21 красавіка – для калектыву Віцебскага абласнога ўпраўлення №200 ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

1-2. На нарадзе ідэалагічнага актыву Кастрычніцкага раёна г.Віцебска выступае Буевіч Таццяна з інфармацыяй аб вызваленні Віцебска і аб праекце
«Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
3. У зале падчас мерапрыемства-нарады ідэалагічнага актыву Кастрычніцкага раёна г.Віцебска ў рамках адзінага дня інфармавання «Подзвігу народа жыць у стагоддзях.
Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» ідзе паказ фільма-хронікі «Вызваленне Віцебска»
4-5. Выступленне аб вызваленні Віцебска з паказам фільма-хронікі аб гэтай падзеі было зроблена для калектыву
Віцебскага абласнога ўпраўлення нумар 200 ААТ «ААБ Беларусбанк».