Прэм’ерная дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай

17-18 красавіка ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся III Міжнародны круглы стол «Забыццю не падлягае», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках правядзення форуму адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

Фільм прадставіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.У.Кулінок. Ён распавёў пра вялікую працу, якая праводзіцца БДАКФФД па папулярызацыі гісторыі Беларусі праз прызму відэаматэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. а таксама распавёў аб працы ютуб-канала архіва.

З фільмам азнаёміліся студэнты ўсіх факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнікі і госці міжнароднага форуму. Усяго-больш за 250 чалавек.

 

1. Дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў рамках Міжнароднага форуму «забыццю не падлягае» ў г.Полацку
2. Прагляд фільма « Гісторыя Вялікай Перамогі»
3. Прагляд фільма « Гісторыя Вялікай Перамогі»