Сумесная выстава Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.I.Леніна «Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць»

17 красавіка 2025 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя сумеснай выставы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.I.Леніна «Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць».

У прывітальным слове дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк высока ацаніў вынікі супрацоўніцтва архіваў і бібліятэк, адзначыўшы сімвалізм правядзення выставы напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі і выказаў спадзяванні на далейшую плённую працу.
Вялікая Айчынная вайна – адна з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва, якая вымусіла ўсіх людзей Савецкага Саюза ўстаць на абарону сваёй Радзімы.

Мільёны людзей аддалі сваё жыццё, змагаючыся з захопнікамі, каб забяспечыць мір і бяспеку будучым пакаленням. Адным з прыкладаў падобнага гераізму стаў Гомельскі полк народнага апалчэння, які сем доўгіх дзён у няроўнай барацьбе абараняў свой родны горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Звесткi пра гэтыя падзеі захавалiся ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і былі перададзены супрацоўнікам Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.I.Леніна ў рамках супрацоўніцтва для арганізацыі выставачнага праекта.

Падобныя акцыі садзейнічаюць не толькі развіццю патрыятызму і ведаў насельніцтва аб мінулым, але і спрыяюць прыцягненню людзей да вывучэння гісторыі праз архівы.

 

1. Уступнае слова дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэя Канстанцінавіча Дземянюка
2. Азнаямленне з выставай работнікаў архіва
3. Азнаямленне з выставай работнікаў архіва
4. Азнаямленне з выставай работнікаў архіва
5. Прэзентацыя выставы