Знакамiтыя людзі Беларусі. Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную працоўнаму шляху ветэрана ВАВ С.Дзямешка
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, дырэктару школы, выдатнаму педагогу, таленавітаму арганізатару, ганароваму грамадзяніну горада Маладзечна Дзямешку Сцяпану Цімафеевічу.
У гады Вялікай Айчыннай вайны С.Ц.Дзямешка ўдзельнічаў у партызанскім руху, у баявых аперацыях, быў разведчыкам брыгады «Граза». Дзямешка С.Ц. з’яўляўся кавалерам ордэна Славы III ступені (1949), ордэна Леніна (1976), ордэна Айчыннай вайны II ступені (1985), узнагароджаны медалямі «За адвагу» (1965), «Партызан Айчыннай вайны» (1950), «За перамогу над Германияй. 1941-1945» (1946), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945 гг». (1946).
12 ліпеня 1960 года Дзямешка Сцяпан Цімафеевіч папоўніў педагагічны калектыў сярэдняй школы №6 г.Маладзечна, спачатку як настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, затым – дырэктарам. На пасадзе дырэктара прапрацаваў да 1992 года – трыццаць два гады.
С.Ц.Дзямешка – «Выдатнік народнай асветы» (1966), «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» (1968), «Выдатнік асветы СССР» (1975), Ганаровы грамадзянін г.Маладзечна» (1985).