Прадстаўленне ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» банэрнай выстаўкі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», у час выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

26 студзеня 2025 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Грамадзяне актыўна ўключыліся ў выбарчую кампанію ўжо на этапе датэрміновага галасавання. Асноўны дзень выбараў стаў па-сапраўднаму вялікім аб’яднаўчым святам. Для выбаршчыкаў была арганізавана работа буфетаў, падрыхтаваны музычныя выступленні. На пляцоўках для галасавання былі створаны ўсе ўмовы, каб людзі зрабілі свой выбар і атрымалі станоўчыя эмоцыі.

У дні галасавання на выбарчых участках №74, 75, 76, 77, якія размясціліся ў ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва», установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». Выбарчыя ўчасткі адносяцца да тэрыторыі новых мікрараёнаў Спадарожнік і Спадарожнік-2, дзе зарэгістравана каля 9 тысяч выбаршчыкаў. Грамадзяне, якія прыйшлі на галасаванне, з цікавасцю знаёміліся з дакументамі і фатаграфіямі, прысвечанымі абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1-2. Выбаршчыкі знаёмяцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся»
3. Інфармацыйны стэнд на выбарчым участку