Дакументальная выстава, прысвечаная 35-годдзю развiцця выбарчай сістэмы Беларусі
З 24 па 27 студзеня 2025 года ў Палацы Рэспублікі праходзіла праца Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ён быў створаны з мэтай хуткага інфармавання СМІ і назіральнікаў з іншых краін аб ходзе правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: прэс-канферэнцыі, брыфінгі кіраўніцтва ЦВК і місій міжнародных назіральнікаў.
У рамках работы Інфармацыйнага цэнтра была ўрачыста адкрыта і дакументальная выстава, прысвечаная 35-годдзю развіцця выбарчай сістэмы Беларусі.
Арганізатарамі праекта выступілі Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе ўнікальныя архіўныя дакументы, якія распавядаюць аб розных аспектах выбарчай сістэмы, выбарчым праве, палітычных працэсах, выбарнай кампаніі, а таксама дакументы, звязаныя з першымі выбарамі Прэзідэнта ў 1994 годзе. Вынікі выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым.
З экспазіцыяй дакументальнай выставы ў перыяд яе работы азнаёміліся супрацоўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі, шматлікія прадстаўнікі СМІ, замежныя (міжнародныя) назіральнікі і запрошаныя госці.
![]() |
1. Дакументальная выстава ў Палацы Рэспублікі, прысвечаная 35-годдзю развіцця выбарчай сістэмы Беларусі |
![]() |
2. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
3. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
4. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
5. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
6. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
7. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі I.В.Карпенка знаёміцца з выставай у Палацы Рэспублікі |
![]() |
8. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі I.В.Карпенка знаёміцца з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
9. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі наведвальнікаў выставы |