Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстым мерапрыемстве на прадпрыемстве «Агат»

29 лістапада 2024 года намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) С.В.Кулінок прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 72-й гадавіне заснавання прадпрыемства «Агат – электрамеханічны завод».

Перад працоўным калектывам выступілі дырэктар завода А.I.Гаспадарец і дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшыня Савета Першамайскага раённага аддзялення г.Мінска Беларускай партыі «Белая Русь» С.А.Мазоўка.

У сваім віншаванні С.В.Кулінок адзначыў слаўныя традыцыі прадпрыемства, нязменна высокі ўзровень і якасць выпускаемай прадукцыі, высокі прафесіяналізм работнікаў і кіраўніцтва завода. Намеснік дырэктара НАРБ перадаў у бібліятэку завода выданне «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі…», падрыхтаванае архівістамі НАРБ у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».

 

1. Віншаванне дырэктара завода А.I.Гаспадарца
2. Віншаванне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
3. Уручэнне кнігі «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі..».