Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)»

26.09.2024 для спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», архівістамі аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства дзяржархіва праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)» арганізаваны ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

Для ўдзельнікаў семінара асветлены пытанні, якія датычацца змяненняў у нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць архіўную справу і справаводства, новай рэдакцыі інструкцыі па справаводству, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў арганізацыі, правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, складання акта аб выдзяленні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства арганізацый і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў арганізацый.

Увага ўдзельнікаў звернута на неабходнасць афармлення падпіскі на галіновы навукова-практычны часопіс «Архівы і справаводства».

Таксама ўдзельнікі семінара наведалі архівасховішча і пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў.

 

1. Удзельнікі семінара
2. Выступленне вядучага архівіста Г.У.Кудзінай