Установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)»
25.09.2024 для работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» архівістамі аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства дзяржархіва праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)». Семінар арганізаваны дзяржархівам сумесна са Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам на базе райвыканкама.
У ходзе семінара абмеркавалі змены ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць архіўную справу і справаводства. Асаблівая ўвага была нададзена новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях. У прыватнасці, складу дакументацыі, на якую распаўсюджваецца дзеянне Інструкцыі, складанню наменклатуры спраў, тэрмінам захоўвання дакументаў, фарміраванню спраў, афармленню вокладак, складанню вопісаў спраў, умовам захоўвання дакументаў і спраў на папяровых носьбітах, а таксама дакументаў у электронным выглядзе, правядзенню праверкі наяўнасці і стану спраў і іншым актуальным пытанням.
Спецыялісты дзяржархіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў арганізацый.
Увага ўдзельнікаў звернута на неабходнасць афармлення падпіскі на галіновы навукова-практычны часопіс «Архівы і справаводства».
![]() |
1. Загадчык аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства Н.М.Краўцова, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.В.Усціненкава падчас выступу. |
![]() |
2. Работнікі службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна. |