Дакументальная выстава, прымеркаваная да 30-годдзя ўтварэння Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
23 жніўня 2024 года ў Доме Урада Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прадставіў дакументальную выставу, прымеркаваную да ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 30-годдзя ўтварэння Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўным органам, які дзейнічае на падставе зацверджанага Палажэння і выконвае функцыі арганізацыі і кантролю выканання прымаемых Саветам Міністраў рашэнняў, забяспечвае падрыхтоўку для разгляду ўнесеных прапаноў, праектаў прававых актаў, іншых дакументаў, ажыццяўляе арганізацыйнае, інфармацыйнае, экспертна-аналітычнае, прававое і іншае забеспячэнне дзейнасці Саўміна, вядзе яго кадравы рэестр.
Кіраўнік апарата Саўміна прыраўноўваецца да міністра і з’яўляецца членам урада, прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Колькасць работнікаў Апарата усталёўваецца Прэзідэнтам, а яго структура і штатны расклад зацвярджаюцца Прэм’ер-міністрам.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 1994 г.№57 скасавана Упраўленне справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ўтвораны Апарат Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь як рабочы орган Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
НАРБ прадставіў на выставе дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: распараджэнне Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аб зацвярджэнні штатнага раскладу Апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе, штатныя расклады Апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь за розныя гады; пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні А.А. Сакалоўскага кіраўніком Апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г.; пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні Палажэння аб Апараце Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1995 г.; звесткі аб дакументаабароце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за 2001 і 2004 загад Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні палажэнняў аб структурных падраздзяленнях у 2004 г.; асабістыя справы кіраўнікоў Апарату, загады аб іх прызначэнні і іншыя дакументы.
Заг.аддзелам выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з унікальнымі дакументамі архіва.