Аб наведванні Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. Е.Р.Раманава» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»
21 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведалі экспазіцыю: «Гісторыя краю савецкага перыяду (1917-1945 гг.) у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава».
саблівую ўвагу прыцягваюць экспазіцыі раздзела Вялікай Айчыннай вайны. Яны паказваюць усю трагедыю і мужнасць савецкіх людзей, якія, нягледзячы ні на што, змаглі перамагчы фашызм. Экспазіцыі насычаны вялікай колькасцю фатаграфій, сапраўдных дакументаў і прадметаў, якія належалі героям магілёўскай абароны, падпольшчыкам і партызанам, воінам-вызваліцелям.
Таксама прадстаўлены шматлікія прадметы ўзбраення, рэканструкцыі. Адмысловая зала прысвечана гераічнай абароне Магілёва.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва Т.У. Шэўчык, І.М.Васіленка каля экспазіцыі па абароне Магілёва |
![]() |
2. Супрацоўнік архіва Т.У. Шэўчык каля экспазіцыі, прысвечанай баям на Буйніцкім полі |
![]() |
3. Экспанаты выставы. |
![]() |
4. Экспанаты выставы. |
![]() |
5. Экспанаты выставы. |