Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі

25 ліпеня 2024 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведала дэлегацыя з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (далей – РНБ) у складзе генеральнага дырэктара Д.А.Цыпкіна, загадчыка аддзела рэдкіх кніг М.В.Мікалаева і археографа сектара рускіх фондаў XVIII–XXI стст. аддзела рукапісаў І.А.Палякова. Iх сустракалi дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей – НГАБ) М.М.Глушакоў і намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.

Падчас сустрэчы расійская дэлегацыя азнаёмілася з асноўнымі накірункамі працы НАРБ. Дземянюк А.К. расказаў аб складзе архіўных фондаў, іх інфарматыўнасці і запатрабаванасці. Кулінок С.В. падрабязна спыніўся на выдавецкай, выставачнай і навуковай дзейнасці архіва і прадэманстраваў найбольш важныя і актуальныя праекты НАРБ. Глушакоў М.М расказаў аб складзе дакументаў у фондах НГАБ i аб асноўных накірунках працы архіва.

У сваю чаргу, дырэктар РНБ Д.А.Цыпкін расказаў аб працы бібліятэкі ў медыйнай сферы і абазначыў далейшыя перспектывы развіцця і супрацоўніцтва з архіўнымі ўстановамі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны магчымыя варыянты культурнага і навуковага супрацоўніцтва паміж НАРБ, НГАБ і РНБ. Расійскай дэлегацыі былі ўручаны друкаваныя выданні, падрыхтаваныя НАРБ, i была праведзена аглядная экскурсія па архіве.

 

1. Удзельнікі расійскай дэлегацыі
2. Дырэктар НГАБ М.М.Глушакоў, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, намеснік дырэктара НАРБ С.В Кулінок
3. Падчас сустрэчы
4. Падчас сустрэчы
5. Уручэнне выданняў НАРБ расійскай дэлегацыі
6. Калектыўнае фота ўдзельнікаў сустрэчы
7. Аглядная экскурсія па архіве