Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшла вучэбная трэніроўка
25 ліпеня 2024 г. у рамках правядзення мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) для супрацоўнікаў і наведвальнікаў абласнога архіва была праведзена трэніроўка па экстранай эвакуацыі з будынка архіва, у адпаведнасці з рэгламентам дзеянняў пры пажары.
Пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі супрацоўнікі ДАГв і наведвальнікі арганізавана пакінулі будынак архіва, адпрацаваўшы на практыцы дзеянні эвакуацыі людзей пры пажары. Трэніроўка прайшла ў штатным рэжыме, пастаўленыя задачы выкананы.
У канцы мерапрыемства дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч падвёў вынікі, адзначыўшы, што асноўная мэта мерапрыемства – адпрацоўка навыкаў супрацоўнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
На фота: Супрацоўнікі ДАГв падчас вучэбна-трэніровачнага занятку па экстранай эвакуацыі з будынка абласнога архіва.