Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» прыняла ўдзел у відэаканферэнцыі пад кіраўніцтвам Міністра юстыцыі Беларусі Я.І.Каваленка

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўгена Каваленка з прадстаўнікамі арганізацый і службаў сістэмы Мінюста, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Цэнтральнага рэгіёна. Прысутным спікер агучыў ключавыя тэзісы выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе. Ён нагадаў: ёмістае і змястоўнае пасланне прайшло пад дэвізам «Час выбраў нас!».

– Сёмае скліканне УНС – гэта лагічны працяг усіх тых напрацовак па пабудове моцнай, незалежнай Беларусі, якія былі ў папярэднія гады. Цяпер новы канстытуцыйны орган зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку краіны, вырашаючы ўсе стратэгічныя пытанні, – падкрэсліў кіраўнік Мінюста.

Было адзначана, што яшчэ адной важнай задачай УНС з’яўляецца вырашэнне кадравых пытанняў: абранне суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, чальцоў ЦВК. Усебеларускаму народнаму сходу дадзена права прымаць рашэнне аб увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча, прызнанні легітымнасці выбараў. Усе рашэнні Сходу займаюць вышэйшую пазіцыю ў іерархіі нацыянальных прававых актаў і набылі агульнаабавязковы характар. УНС атрымала выключныя паўнамоцтвы прыпыняць рашэнні любых дзяржорганаў або службовых асоб, яно стала ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць у разрэз з інтарэсамі грамадства і дзяржавы.

Яўген Каваленка нагадаў аб тым, што на ўсенародным сходзе былі абмеркаваны і зацверджаны важнейшыя дакументы стратэгічнага планавання – Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына. У іх адлюстраваны ключавыя змены глабальнай ваенна-палітычнай абстаноўкі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы і яе ўзброенай абароны.

У час анлайн-сустрэчы Яўген Іосіфавіч даў ацэнку рабоце службаў і арганізацый сістэмы Мінюста на тэрыторыі Міншчыны, заслухаў справаздачы кіраўнікоў, вызначыў шэраг задач па кожным напрамку дзейнасці.

– У цэлым, калі казаць аб задачах, якія стаяць перад сістэмай Мінюста, у тым ліку на тэрыторыі Мінскай вобласці, то тут у прыярытэце аператыўнасць, укараненне цыфравізацыі, удасканаленне метадычнай працы, якасная абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы – асабліва ў Год якасці. Што датычыцца архіўнай галіны – важна ўзмацніць інфармацыйна-асветніцкую работу, развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу, – рэзюмаваў кіраўнік ведамства.

 

1. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка
2. Т.В.Праскова падчас выступу