Аб адкрыцці віртуальнай выстаўкі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня сям’і 18 мая 2024 г.у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася віртуальная выстаўка «Архітэктурная сімфонія», прысвечаная жыццю і творчасці сям’і беларускіх архітэктараў Аксаны Фёдараўны Ткачук і Дзмітрыя Пятровіча Кудраўцава.
Аб’яднаўшы свае творчыя намаганні, А.Ф.Ткачук і Д.П.Кудраўцаў унеслі важкі ўклад у развіццё беларускай архітэктуры. Аксана Фёдараўна з’яўляецца аўтарам шэрага буйных аб’ектаў у г.Мінску: мікрараёна «Ракаўская шаша-3», Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, комплексу будынкаў інстытута народнай гаспадаркі на Партызанскім праспекце і інш. У сваю чаргу, Дзмітрый Пятровіч праславіўся стварэннем серый буйнапанэльных дамоў у розных мікра г.Мінска, дзіцячай музычнай школы на бульвары Луначарскага і іншых знакавых аб’ектаў.
Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстоўваліся дакументы сямейнага фонду А.Ф.Ткачук і Д.П.Кудраўцава, якія дазваляюць прасачыць творчы шлях двух архітэктараў.
Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.
1. Аксана Фёдараўна Ткачук. Ф. 280. Воп. 1. Сп. 28. С. 4. |
2. Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў. Ф. 280. Воп. 1. Сп. 57. С. 1. |