Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

17 мая 2024 года ў Год якасці, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для вучняў 8 класа СШ №28 г.Магілёва.

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання Брузгіна Святлана расказала пра абарону горада Магілёва ў ліпені 1941 года, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміла вучняў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі на падставе архіўных дакументаў па тэмах: «Абарона Магілёва». «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой госці азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.

Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй «Гісторыя партархіва».

 

1. Святлана Брузгіна знаёміць вучняў з дакументальнымі выставамі.
2. Святлана Барцулёва знаёміць навучэнцаў з гісторыяй партархіва.