БДАМЛМ у прамым эфіры праграмы «Культуры» Беларускага радыё
8 траўня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка сумесна з рэдактарам часопіса «Роднае слова» Н.М.Шапран прынялі ўдзел у прамым эфіры праграмы «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Праграма запісвалася напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і была прысвечана беларускім літаратарам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Вядучы праграмы — намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, паэт і публіцыст Н.Я.Гальпяровіч асаблівую ўвагу ўдзяліў важнасці захавання і папулярызацыі літаратурнай спадчыны Беларусі, прысвечанай падзеям вайны.
Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка расказала пра дакументы вядомых дзеячаў літаратуры Беларусі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ, важнасці правядзення архівам-музеем з архіўнымі ўстановамі і арганізацыямі культуры і мастацтва сумесных мерапрыемстваў (адкрыццё выстаў, вечароў памяці і круглых сталоў), прысвечаных гэтай праблематыцы.
Галоўны рэдактар Н.М.Шапран падзялілася асноўнымі ідэямі і публікацыйнымі праектамі па папулярызацыі жыцця і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў.
![]() |
1. А.А.Макаранка, Н.Я.Гальпяровіч і Н.М. Шапран – удзельнікі праграмы «Культура» Беларускага радыё |
![]() |
2. А.А.Макаранка і Н.М.Шапран падчас правядзення прамога эфіру праграмы «Культура» Беларускага радыё |
![]() |
3. А.А.Макаранка, Н.Я.Гальпяровіч і Н.М.Шапран падчас правядзення прамога эфіру праграмы «Культура» Беларускага радыё |