Удзел работнікаў БДАКФФД ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня народнага адзінства
Ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, ганаровыя жыхары Дзяржынскага раёна, моладзь і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Работнікі БДАКФФД: старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі ЛДПБ Сяргей Сапурын, сакратар арганізацыі Нэлі Новікава, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ала Кот і намеснік начальніка аддзела тэхнічнага кантролю Таццяна Арыновіч у складзе аўтакалоны прайшлі ў в. Скірмантава Дзяржынскага раёна, дзе адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак на ваенным мемарыяле «Магіла ахвяр фашызму». Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых людзей, дзякуючы гераічнаму подзвігу якіх мы сёння жывем у міры і згодзе.
На самым высокім пункце нашай краіны – гары Дзяржынскай –адбыўся мітынг.
Сярод выступоўцаў была ўжо вядомая маладая сям’я з Дзяржынска, члены Маладзёжнага парламента пры Дзяржынскім раённым Савеце дэпутатаў, пераможцы абласнога конкурсу «Малады лідэр Міншчыны – 2023» начальнік планава-вытворчага аддзела ДРБУ №210 Віктар Шчыкачыхін і вядучы архівіст аддзела арганізацыйна архіва кінафотафонадакументаў Святлана Мяша.
Прадстаўнікам ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна для карыстання і захоўвання ўручылі кнігу «Генацыд беларускага народа», выдадзеную па матэрыялах расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны як сімвал адзінства беларускага народа. У верасні 1939 года адбылося аб’яднанне беларускага народа. Адзінства нацыі стала вырашальным фактарам у Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, далейшым аднаўленні і развіцці краіны.
У праграме мерапрыемства прынялі ўдзел танцавальныя і вакальныя калектывы Дзяржыншчыны. А маляўнічым фіналам яго стаў святочны салют.
дзельнікі аўтапрабегу |
Удзельнікі мітынгу на гары Дзяржынскай |
Падчас ускладання вянкоў да ваеннага мемарыяла ў в.Скірмантава. |
Удзельнікі вакальнага калектыву падчас мітынгу на гары Дзяржынскай |