Урачысты сход працоўнага калектыву БелНДЦЭД з нагоды 25-гадовага юбілею установы
18 верасня 2023 года адбыўся ўрачысты сход калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД), прысвечаны 25-гадоваму юбілею установы.
На сходзе, акрамя супрацоўнікаў БелНІЦЭД, прысутнічалі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, кіраўнікі БелНІЦЭД розных гадоў, ветэраны установы.
З прывітальным словам і віншаваннямі з юбілеем ад імя Дэпартамента выступіла першы намеснік дырэктара Дэпартамента Лядоўская А.А.
Вольга Аляксандраўна адзначыла важную ролю БелНДЦЭД у справе цыфравізацыі архіўнай галіны, распрацоўкі нарматыўных і метадычных дакументаў, якія рэгулююць архіўную справу і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь у сферы электроннага дакументазвароту, у тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымцы інфармацыйных рэсурсаў галіны. За заслугі перад галіной і ў сувязі з юбілеем установы была ўручана Падзяка Дэпартамента.
Старшыня мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч павіншаваў калектыў БелНІЦЭД са знамянальнай датай і ўручыў ад імя кіраўніцтва прафсаюза Падзякі членам пярвічнай прафсознай арганізацыі БелНІЦЭД Кукушкінай А.А. і Ходзінай Л.К. за актыўны ўдзел у жыцці прафарганізацыі.
Першы кіраўнік БелНІЦЭД Насевіч Вячаслаў Леанідавіч і яго пераемнік Празаравіч Юрый Эдуардавіч былі занесены ў нядаўна заснаваную Кнігу Пашаны установы. Сведчанні аб гэтым факце былі ўрачыста ўручаны ім намеснікам дырэктара Паплёўкай Андрэем Анатольевічам.
Потым адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў БелНДЦЭД. Пяць супрацоўнікаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі установы, праца шасцярых была адзначана Падзякамі.
Завяршылася ўрачыстая частка калектыўным фота ўдзельнікаў сходу на прыступках роднай установы.
Асобную падзяку заслужылі нашы супрацоўнікі, маладыя спецыялісты і кіраўнік адміністрацыйна-гаспадарчай часткі Кепець Уладзімір Уладзіміравіч, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства і святочным убранні залы і іншых памяшканняў БелНІЦЭД.
1. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента Лядоўская А.А. ад імя Дэпартамента віншуе калектыў БелНІЦЭД з 25-гадовым юбілеем |
2. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента Лядоўская А.А. уручае намесніку дырэктара БелНІЦЭД Паплёўцы А.А. Падзяка Дэпартамента |
3. Старшыня мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык У.І. уручае Падзяку вядучаму архівісту архіва ЭД Кукушкінай А.А. |
4. Намеснік дырэктара БелНІЦЭД Паплёўка А.А. уручае Пасведчанне аб занясенні ў Кнігу Пашаны прадпрыемства Насевічу В.Л. |
5. Намеснік дырэктара БелНІЦЭД Паплёўка А.А. уручае Пасведчанне аб занясенні ў Кнігу Пашаны прадпрыемства Празаровічу Ю.Э. |
6. Ветэраны прадпрыемства: дзейныя супрацоўнікі і пенсіянеры |
7. Ганаровая грамата БелНІЦЭД уручаецца намесніку дырэктара па навуковай рабоце Сігневіч Л.М. |
8. Ганаровая грамата БелНДЦЭД уручаецца старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ІКТ Мяцеліцы К.І. |
9. Ганаровая грамата БелНДЦЭД уручаецца старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ААТ Аўрамавай Л.М. |
10. Ганаровая грамата БелНДЦЭД уручаецца вядучаму бухгалтару Фёдаравай І.У. |
11. Падзяка БелНІЦЭД уручаецца загадчыку аддзела ІКТ Андрэеву К.А. |
12. Падзяка БелНІЦЭД уручаецца вядучаму архівісту архіва ЭД Хвалеўка А.У. |
13. Падзяка БелНІЦЭД уручаецца вядучаму архівісту архіва ЭД, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Давуд Д.В. |
14. Калектыўнае фота на памяць |