Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў прэзентацыі кнігі «Солтанава. Аграгарадок у Рэчыцкім раёне»
23 жніўня 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Солтанава. Аграгарадок у Рэчыцкім раёне», якая адбылася ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.I. Леніна.
Кніга «Солтанава. Аграгарадок у Рэчыцкім раёне» выйшла ў свет у рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» ў Год міру і стварэння і прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння Гомельскай вобласці. Ідэя выдання кнігі належыць пракурору Гомельскай вобласці, члену Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь В.М.Марозаву.
У кнізе сабраны гістарычныя нарысы і ўспаміны жыхароў аграгарадка Солтанава Рэчыцкага раёна пра тых, хто жыў, ваяваў і працаваў на гэтай багатай талентамі зямлі, пра тых, хто працягвае традыцыі. У кнігу ўключаны дакументы дзяржаўнага архіва.
Прэзентацыя кнігі прайшла ў добразычлівай і душэўнай атмасферы. Музычная праграма і віншаванні – ўсё гэта стала сапраўдным святам для ўсіх прысутных.