24 жніўня 2023 года на пляцоўцы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прайшла ўрачыстая цырымонія пасвячэння маладых архівістаў.

24 жніўня 2023 года на пляцоўцы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прайшла першая ўрачыстая цырымонія пасвячэння маладых архівістаў. Сёлета ў рэспубліканскія архіўныя ўстановы прыбыло 28 маладых спецыялістаў з вядучых універсітэтаў нашай краіны.

З прывітальнай прамовай перад выпускнікамі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме С.М. Клішэвіч, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў С.У. Патапенка.

У ходзе мерапрыемства выпускнікам прадаставілася ўнікальная магчымасць не толькі пагутарыць з кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў, але і азнаёміцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіваў.

Для маладых спецыялістаў у Нацыянальным архіве была арганізавана экскурсія, падчас якой яны з «заліковымі кніжкамі» прайшлі ўсе этапы працы ў архіве: камплектаванне, забеспячэнне захаванасці, аблічбоўка дакументаў, выкарыстанне. Моладзь паспяхова выканалі ўсе заданні і прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі.

Падчас цырымоніі пасвячэння ў архівісты былыя выпускнікі прынеслі клятву архівіста і атрымалі памятныя падарункі ад Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама ад архіўнай галіны.

Маладыя кадры часціца будучыні нашай краіны. Хай першае працоўнае месца кожнага маладога спецыяліста стане добрай стартавай прыступкай у вялікім прафесійным росце!

Жадаем нашым маладым архівістам ніколі не спыняцца на паўдарозе, набываць неабходныя веды і жыццёвыя каштоўнасці! Заўсёды імкнуцца ўвысь, да заваявання ўсё новых і новых гарызонтаў!

Фота: В.Манзуль, А.Давыдава, Г.Дубатоўка

 

1. Маладыя спецыялісты выконваюць заданні ў ходзе інтэрактыўнай экскурсіі па Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
2. Маладыя спецыялісты выконваюць заданні ў ходзе інтэрактыўнай экскурсіі па Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
3. Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л. Воінава
4. Ганаровыя госці на мерапрыемстве
5. Маладыя спецыялісты прыносяць клятву архівіста на вернасць выбранай прафесіі
6. Калектыўнае фота ўдзельнікаў мерапрыемства