Віншаванне калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці з 85-годдзем з дня ўтварэння

 

Паважаныя калегі, сябры, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з 85-годдзем з дня ўтварэння Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

Не выпадкова адразу тры архіўныя ўстановы адначасова адзначаюць гэтую знамянальную дату.

Сённяшні юбілей напрамую звязаны з важнымі падзеямі ў гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.

З сувязі са стварэннем абласцей пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР ад 5 ліпеня 1938 г. № 38 былі ўтвораны Магілёўскі і Мінскі абласны архівы, а Магілёўскі гістарычны архіў быў рэарганізаваны ў Цэнтральны гістарычны архіў.

Паважаныя калегі, зараз перад вамі стаяць вельмі важныя і складаныя задачы.
Падаючы карыстачам магчымасць максімальна аб’ектыўнага аналізу гістарычных падзей айчыннай гісторыі, недапушчэнні яе скажэнняў, архівы праводзяць вялікую працу. У першую чаргу гэта звязана з захаваннем дакументальных крыніц, іх улікам, а таксама пашырэннем доступу да архіўных дакументаў.

Стратэгія адкрытасці архіваў рэалізуецца праз шырокае аблічбоўванне дакументаў, што заклікана стварыць устойлівую сістэму працы з архіўнай інфармацыяй у выдаленым рэжыме з любой геаграфічнай кропкі.

Яшчэ адным напрамкам стратэгіі адкрытых архіваў з’яўляецца павелічэнне кантактаў з шырокімі коламі грамадскасці. Усё гэта сёння актыўна ўваходзіць у жыццё ў рамках акцыі «Архівы Школе», правядзеннем іншых грамадскіх ініцыятыў.

У рэалізацыі ўсіх напрамкаў зададзенай стратэгіі важная роля адводзіцца Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі, Дзяржаўнаму архіву Магілёўскай вобласці і Дзяржаўнаму архіву Мінскай вобласці.

Упэўнены, што ўсе задачы, пастаўленыя перад вашымі архівамі, будуць выкананы.
У дзень юбілею мае асаблівыя віншаванні ветэранам. Менавіта дзякуючы вашай працы мы маем комплекс архіўных дакументаў, якія дазваляюць праводзіць аб’ектыўныя даследаванні ў рамках айчыннай гістарычнай навукі.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту. Няхай кожны дзень у вашым жыцці прыносіць новыя здзяйсненні і пазітыўныя перамены.

З юбілеем вас, калегі!

З павагай,

 

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
А.Л.Воінаў

05.07.2023