Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў Дзень Незалежнасці прыняў удзел у мерапрыемствах на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»

3 ліпеня Курган Славы стаў цэнтральнай пляцоўкай святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці. На працягу ўсяго дня на тэрыторыі комплексу працавалі канцэртныя, інтэрактыўныя пляцоўкі, выстава ваеннай тэхнікі, стэнды найбуйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці таксама далучыўся да ўрачыстасці і прэзентаваў перасоўную банэрную выставу «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ».

Гэта выстаўка расказвае пра гісторыю Мінскай вобласці: яе ўтварэнне, змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, жыццё Міншчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны і аднаўленне ў пасляваенны перыяд, будаўніцтва важных прамысловых аб’ектаў.

Акрамя гэтага ўвазе гасцей былі прадстаўлены зборнікі дакументаў, выдадзеныя Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці.