Навучаючы іншых, мы вучымся самі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», якая праводзіцца згодна з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 годзе Года міру і стварэння, асвятленне актуальных пытанняў захавання гераічнай спадчыны і гістарычнай праўды ў розныя перыяды жыцця беларускага народа з’яўляецца адной з асноўных задач дзяржаўных архіўных устаноў.
Вырашэнню гэтых задач, у тым ліку спрыяе і работа, якая праводзіцца дзяржаўнай установай «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» па прафесійнай арыентацыі будучых маладых спецыялістаў і ўмацаванні ўласнага кадравага патэнцыялу.
Так, з 26 чэрвеня ў лабараторыі праходзяць практыку студэнты 3 курса гістарычнага факультэта БДУ, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» і студэнты 2 курса гэтага ж факультэта, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «Гісторыя».
За мінулы тыдзень студэнты набылі вопыт практычнай работы на ўчастках мікрабіялогіі, гігіенічнай ачысткі і пераплёту архіўных дакументаў.
Ну, а праверка засвоеных ведаў была праведзена нетрывіяльна –кожны са студэнтаў выступіў у ролі дакладчыка і пазнаёміў сваіх сакурснікаў з асаблівасцямі работы таго ўчастка, на якім ён праходзіць практыку.
З задавальненнем варта адзначыць, што ўсе студэнты-практыканты праявілі непадробную зацікаўленасць да засваення тэхналагічных працэсаў, а ўзровень падачы імі матэрыялу сваім аднакурснікам дазваляе судзіць аб паспяховым замацаванні тэорыі на практыцы.
Студэнты з цікавасцю прынялі інфармацыю аб магчымасці наведвання на 4 курсе практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Асновы микрофильмирования і рэстаўрацыі дакументаў на папяровай аснове» на базе лабараторыі, а таксама праходжання пераддыпломнай практыкі з магчымым наступным працаўладкаваннем.
![]() |
1. Студэнт 2 курса Румо Арцём расказвае аднакурснікам аб прынцыпах мікрабіялагічных даследаванняў |
![]() |
2. Студэнтка 2 курса Кавалёва Аліна расказвае пра гігіенічную ачыстку дакументаў. |
![]() |
3. Студэнты 3 курса Дудко Міхаіл і Сідаровіч Яраслаў расказваюць пра пераплётныя работы |