Аб удзеле дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчара ў расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: ад агульнага мінулага да агульнай будучыні»
Беларусь і Расія аб’яднаны шматвяковай агульнай гісторыяй, культурнымі і духоўнымі традыцыямі. Неабходнасць супрацьстаяння фальсіфікацыі гістарычных падзей, захаванне памяці брацкіх народаў – тыя мэты, за якія паслядоўна выступаюць навукоўцы і эксперты Саюзнай дзяржавы.
Экспертна-асветніцкі форум «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: ад агульнага мінулага да агульнай будучыні» праводзіцца пад эгідай Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і садзейнічае захаванню гістарычнай памяці Беларусі і Расіі, супрацьстаіць спробам скажэння сумеснай гісторыі дзвюх краін, умацоўвае духоўна-маральныя сувязі брацкіх народаў.
Выступленне дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчара ў расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: ад агульнага мінулага да агульнай будучыні» было прысвечана ўдзелу БДАКФФД у расійска-беларускім у вобласці захавання гістарычнай памяці. У дакладзе была падкрэслена роля архіва як унікальнага збору аўдыёвізуальных дакументаў, якія ілюструюць гістарычныя падзеі больш чым векавога перыяду. Акрамя таго, падрабязна асвятляўся ўдзел БДАКФФД у розных беларуска-расійскіх сумесных праектах. У якасці прыкладу былі прыведзены наступныя мерапрыемствы: перадача дырэктарам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» Н.В.Васільевай у фонды БДАКФФД фільмаў – пераможцаў Усерасійскага завочнага конкурсу падлеткавых медыяработ «Без тэрміну даўнасці: няскораныя», якія апавядаюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, дасягненне дамоўленасцей аб супрацоўніцтве з Траццякоўскай галерэяй і многія іншыя праекты.
Адкрытасць фондаў, папулярызацыя архіўных дакументаў як сродак аднаўлення гістарычнай дакладнасці з’яўляецца асноўным напрамкам работы БДАКФФД і партнёрскіх арганізацый Саюзнай дзяржавы.