У БелНДІДАС выдадзены дваццаць другі выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка»
У БелНДІДАС выдадзены дваццаць другі выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка».
У дваццаць другім выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» змешчаны артыкулы па археаграфіі, архівазнаўстве, крыніцазнаўстве і гісторыі дзяржаўных устаноў Беларусі. Публікуюцца дакументы па новай і найноўшай гісторыі Беларусі (XVI—ХХ стст.).
Прызначаны для археографаў, архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.
У электронным выглядзе можна азнаёмiцца з анатацыяй, зместам дваццаць другога выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка», а таксама спампаваць выпуск в фармаце docx.